Skip to main content Start of main content

Супольнасць

Далучайцеся да супольнасці карыстальнікаў і ўдзельнікаў, арыентаваных на Fedora Cloud.

Fedora Cloud створана камандай у супольнасці праекта Fedora пад назвай Cloud Working Group. Ён складаецца з афіцыйных членаў, якія маюць права прымаць рашэнні, а таксама іншых удзельнікаў. Даведайцеся больш пра гэту групу і пра тое, як вы можаце прыняць удзел, на вэб-сайце Cloud Working Group.

Каналы сувязі

Форум

Тэг Fedora Cloud на дыскусійным форуме Fedora Discourse з'яўляецца выдатным месцам для зносін з іншымі карыстальнікамі і ўдзельнікамі Fedora Cloud.

Чат

Вы можаце пагаварыць з рабочай групай Fedora Cloud па Matrix: #cloud:fedoraproject.org.

Як прыняць удзел

Дакладвайце і абмяркоўвайце праблемы

Вы можаце глядзець, захоўваць i абмяркоўваць праблемы Fedora Cloud на трэкеры праблем Fedora Cloud.

Прыняць удзел у сустрэчы

Cloud Working Group meetings are open to all current and potential contributors every other Thursday at 15:00 UTC in #meeting-1​:fedoraproject.org (see fedocal→cloud for updates).

Падзеі

На працягу года Fedora праводзіць мерапрыемствы, якія вы можаце наведаць, звычайна асабіста ці віртуальна, каб даведацца больш пра Fedora Workstation і пазнаёміцца з іншымі карыстальнікамі і ўдзельнікамі.

Штогадовая канферэнцыя праекта Fedora

Flock - гэта штогадовая шматдзённая персанальная канферэнцыя праекта Fedora, прысвечаная нашым укладчыкам. Звычайна яна праходзіць у Еўропе і Паўночнай Амерыцы. Канферэнцыя дае месца для асабістых сустрэч і гутарак. Гэта таксама месца для ўшаноўвання нашай супольнасці.

Flock звычайна праходзіць кожны год у жніўні.

Віртуальная канферэнцыя праекта Fedora

Nest - гэта наш родны віртуальны Flock, які праводзіцца з моманту глабальнага выбліску COVID-19. Ён праходзіць на працягу 3 дзён і ўключае ў сябе выступленні, семінары, хакфесты і сацыяльныя мерапрыемствы.

Глабальныя і лакальныя сходы Fedora

Hatch - гэта серыя лакальных, глабальных, невялікіх сустрэч, якія праводзяцца за некалькі тыдняў да канферэнцыі Flock / Nest, якія дазваляюць мясцовым энтузіястам Fedora сабрацца разам.

Часопіс Fedora - гэта вэб-сайт, на якім размяшчаюцца рэкламныя артыкулы і кароткія кіраўніцтва аб бясплатным праграмным забеспячэнні з адкрытым зыходным кодам, які прадастаўляецца супольнасцю, якая працуе або працавала з аперацыйнай сістэмай Fedora Linux.

Блог супольнасці дае членам супольнасці адзіную крыніцу для абмену важнымі навінамі, абнаўленнямі і інфармацыяй аб Fedora з іншымі членамі супольнасці праекта.